Педагогический совет

28.02.2019

28 лютага  ў дошкольнай установе прайшоў  педагагічны савет  па тэме “Развіццё маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту праз далучэнне да культуры роднага краю, беларускіх традыцый, фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці сродкамі мастацкай літаратуры”.

Мэтай мерапрыемства была актывізацыя педагагічнага майстэрства і творчасці праз развіццё індывідуальных асаблівасцей, магчымасцей і якасцей педагогаў дашкольнай адукацыі.

Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.

Пэўная колькасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы расце ў рускамоўных сем’ях, змалку вучыцца размаўляць і мысліць на рускай мове. У той жа час менавіта беларуская мова тлумачыць дзецям прыроду нашага краю, знаёміць з характарам акружаючых людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі і памкненнямі, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію.

Існуе даволі складанае і супярэчлівае становішча. Унікальнасць яго ў тым, што беларуская мова як другая для гэтых дзяцей з’яўляецца таксама роднай, “мовай душы”. З такога пункту гледжання і трэба падыходзіць да навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове.

   

поделиться в: